18 траўня 2024, Субота, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швайцарыі скончыўся другі дзень суда над удзельнікам «эскадрону смерці» Гараўскім

45
У Швайцарыі скончыўся другі дзень суда над удзельнікам «эскадрону смерці» Гараўскім

Абвінавачаны ў выкраданні апанентаў Лукашэнка выступіў з апошнім словам.

У судзе швайцарскага кантона Санкт-Гален закончыўся працэс над беларускім былым спецвайскоўцам Юрыем Гараўскім, якога абвінавацілі ў датычнасці да выкрадання і забойства палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі — былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Вырак суда будзе вынесены ў пісьмовым выглядзе на наступным тыдні — асобнага пасяджэння для абвяшчэння прысуду не будзе, паведамляе «Новы час».

Пракурор напярэдадні заявіў, што ў судзе было пададзена дастаткова довадаў віны Гараўскага і папрасіў прыгаварыць былога спецвайскоўца да трох гадоў пазбаўлення волі, два з якіх — умоўна, з выпрабавальным тэрмінам чатыры гады.

Пракурор таксама наважыў, што Гараўскі не можа быць экстрадаваны ў Беларусь.

Прадстаўнік сем'яў палітыкаў, у датычнасці да знікнення і забойстве якіх абвінавацілі Гараўскага, у сваім выступе падтрымаў пазіцыю пракурора што да віны абвінавачанага. Ён таксама заявіў, што былы спецвайсковец павінен выплаціць 200 тысяч швайцарскіх франкаў (крыху больш за 200 тысяч еўраў) сваякам загінулых у якасці кампенсацыі, а таксама 5% ад гэтай сумы за кожны год з моманту іх знікнення — з 1999 года.

Сам Гараўскі ў апошнім слове папрасіў не выносіць яму надта суровы прысуд.

- Паважаны суд, вы зараз будзеце прымаць пастанову. Калі вы вынесеце жорсткі прысуд, ніхто ў свеце не будзе паведамляць аб злачынствах улад.

Прыношу прабачэнні блізкім і сваякам загінулых, спадзяюся на справядлівае пакаранне з боку швайцарскага суда, —- сказаў Гараўскі.

Пры гэтым абарона, прызнаючы ўдзел былога спецвайскоўца ў выкраданні апазіцыйных палітыкаў, намагала ягонай поўнай невінаватасці. Як заявіла адвакатка, тэрмін даўніны што да злачынстваў скончыўся — інфармацыя аб выкраданнях і забойствах Захаранкі, Ганчара і Красоўскага была апублікаваная рознымі крыніцамі, у тым ліку еўрапейскімі структурамі, яшчэ ў 2001 годзе.

Дачка Юрыя Захаранкі Алена, якая была на судзе, у каментары «Новаму часу» адзначыла, што знаходзіцца тут — гэта ейны маральны абавязак перад бацькам і іншымі сем'ямі ды людзьмі, якія пакутуюць у Беларусі.

- Насупраць мяне сядзіць чалавек, які бачыў астатнія хвіліны майго бацькі. Гэта цяжка вынесці кожнаму чалавеку, нават таму, хто не мае да гэтага працэсу ніякага дачынення. Так, цяжка, так, балюча, але я маю прайсці гэты шлях, грамадства мае ведаць пра зверствы, якія робяцца ў Беларусі, якая рэпрэсіўная машына існуе. Праз 24 гады мне выпала такая магчымасць, і мы пойдзем да канца і зробім усё магчымае, каб паўплываць на тое, што цяпер адбываецца ў маёй краіне, — сказала Алена Захаранка.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках