18 траўня 2024, Субота, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад палётам Прыгожына яго самалёт агледзелі «пакупнікі»

6
Перад палётам Прыгожына яго самалёт агледзелі «пакупнікі»

Стала вядома, хто са старонніх паднімаўся на борт напярэдадні катастрофы.

За некаторы час да авіякатастрофы, у выніку якой загінуў верхавод ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын, яго самалёт глядзелі пакупнікі. Борт прадаваўся за 5 млн еўраў.

Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ. У сетцы з'явіліся кадры самалёта перад фатальным палётам, піша obozrevatel.com.

Перад палётам Прыгожына яго самалёт глядзелі пакупнікі: з'явіліся кадры з салона.

«Гэтае відэа зроблена а 10 раніцы 23 жніўня на борце самалёта, на які неўзабаве сядзе верхавод наймітаў Прыгожын. Як высветлілася, адначасова з палётамі борт прадаваўся за 5 млн еўра. І двое патэнцыйных пакупнікоў выказалі жаданне агледзець самалёт менавіта ў той дзень, калі на ім павінен быў ляцець Прыгожын», - пішуць крыніцы.

Са звестак расейскіх СМІ, «аглядальнікі» борту - прадстаўнікі расійскай авіякампаніі «Русджэт». У Шарамеццева прыехала старшыня рады дырэктараў кампаніі Аляксандра Юліна і тэхнічны дырэктар Сяргей Клокатаў.

«Каб правесці іх у ахоўную зону, а потым на борт, пакупнікі былі заяўленыя як пасажыры рэйса. Яны прыехалі ў Шарамеццева на Мэрсэдэсе і прайшлі рамкі металашукальнікаў усярэдзіне. У тэхніка з сабой быў толькі тэлефон, а ў жанчыны торба. Агледзеўшы звонку і знутры самалёт (прыкладна з 9.30 да 10.30 раніцы), яны спакойна пакінулі паветраную гавань. Неўзабаве ў самалёт зайшлі Прыгожын, Уткін і інш. У паветры адбыўся выбух», - адзначаюць у крыніцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках