4 траўня 2024, Субота, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да канца года Пуціна не будзе

31
Да канца года Пуціна не будзе
Валерий Соловей

Ён страціць і жыццё, і ўладу.

Расейскі палітоляг Валеры Салавей заявіў, што да канца года Пуціна не будзе. Інтэрв'ю з ім выйшла на YouTube.

«Адпраўны пункт ва ўсіх сцэнараў адзін і той: да канца гэтага года Пуціна не будзе. Падкрэсліваю, не ва ўладзе, яго не будзе фізічна. Фізічна... Магу сказаць абсалютна шчыра, ужо нішто не здольнае яго выратаваць. Да канца гэтага года расейскі прэзідэнт выправіцца на сустрэчу з Махатмам Гандзі… Расейская эліта пра гэта выдатна ведае, абазнаная, і, натуральна, рыхтуецца да гэтага зыходу. А вось далей ужо пачнецца пералік сцэнараў», – расказаў расейскі палітолаг.

Ён не выключыў сцэнара, пры якім уладу ў РФ можа ўзначаліць двайнік расейскага дыктатара. Аднак, упэўнены палітолаг, гэта не задоўжыцца.

«Гэты варыянт недаўгавечны. Можа, месяц-два. Таму што тыя, хто будзе абыдзены пры дзяльбе ўлады, натуральна, паспяшаюцца расказаць гораду і свету, што адбываецца ў Расейскай Федэрацыі, што адбываецца “на пасадзе”, які цяпер займае самазванец», – паведаміў Салавей.

Ён чакае вельмі сур'ёзнай і жорсткай барацьбы элітных груповак за ўладу і рэсурсы.

«Ёсць група Патрушава, якая была наймацнейшай. Яна перастала быць наймацнейшай, яна адна з наймацнейшых. З гледзішча тых людзей, якія з'яўляюцца сімпатызантамі Патрушава і ўваходзілі ў ягоную кааліцыю, ён праявіў недаравальную слабасць у той момант, калі мог авалодаць усёй паўнатой улады. Ён ёю не валодае. Маецца на ўвазе мяцеж Прыгожына, калі Патрушаў фактычна кіраваў краінай… Існуе фракцыя, якая аб'ядноўвае найбліжэйшых людзей Пуціна. Але ў гэтай фракцыі адна каласальная праблема – у яе няма ніякага сілавога рэсурсу. Яна можа ўплываць на некаторыя сілавыя сегменты, пакуль Пуцін з'яўляецца прэзідэнтам. Як толькі ён перастане быць прэзідэнтам, (...) усе гэтыя сілавыя сегменты перастануць на іх арыентавацца, усе гэтыя людзі апынуцца нічым… Каласальныя актывы яны вывелі ў канцы мінулага года ў Арабскія Эміраты, вывелі даволі. Там у іх падрыхтаваныя "запасныя аэрадромы"…

Ніхто не ведае, як будуць паводзіць сябе гульцы з сілавых установаў, і самі сілавыя ўстановы. З высокай верагоднасцю ў той момант, калі гэта адбудзецца (...) можа пачацца разгубленасць і хаатызацыя дзяржаўнай машыны… Крызіс, які пачаўся ў канцы чэрвеня мяцяжом Прыгожына, хутка ўступіць у новую фазу», – папярэдзіў расейскі палітолаг.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках