30 красавiка 2024, aўторак, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеныя ўнікальныя фота гістарычнага раёна, знесенага ў цэнтры Менска за Машэравым

16
Знойдзеныя ўнікальныя фота гістарычнага раёна, знесенага ў цэнтры Менска за Машэравым

Супрацоўніца музея знайшла іх на выкінутых плёнках.

6 ліпеня а 17:00 у менскай Мастацкай галерэі мастацтваў Міхаіла Савіцкага (плошча Свабоды, 15) адкрываецца ўнікальная выстава «Успамін пра Нямігу». На ёй расказваецца пра сталічны мікрараён, размешчаны ў цэнтры горада, але які практычна спыніў сваё існаванне.

ФОТА: FACEBOOK.COM/MINSKMUSEUM

«Ідэя стварэння гэтай выставы з'явілася дзякуючы дзіўнаму выпадку: супрацоўніца нашага музея Яўгенія Стальмахава найшла каля свайго пад'езду выкінутыя суседзямі фотастужкі. Гэта быў цэлы сямейны архіў, і, відаць, аўтар фатаграфій працаваў у інстытуце Белпрампраект, бо сярод здымкаў было нямала кадраў, на якіх зафіксаваныя нефармальныя будні інжынераў. Але яшчэ больш нас зацікавілі рэдкія тыпы старой забудовы вуліцы Нямігі ды яе рэканструкцыі, якія таксама захаваліся на фотастужцы», - распавялі супрацоўнікі Музея гісторыі Менска на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

ФОТА: FACEBOOK.COM/MINSKMUSEUM

Мікрараён Няміга існаваў у Менску са старажытнасці. У 1960-х гадах пастанавілі знесці яго і правесці праз яго выпрастаную шырокую магістраль - дублёр Ленінскага праспекта (сучасны праспект Незалежнасці). У выніку большая частка Нямігі з атмасфернымі вулачкамі пайшла пад знос.

ФОТА: FACEBOOK.COM/MINSKMUSEUM

Знос Нямігі адбываўся, у тым ліку, за кіраўніком БССР Пятром Машэравым.

ФОТА: FACEBOOK.COM/MINSKMUSEUM

Выстаўка арганізаваная супольна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотадакументаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі.

ФОТА: FACEBOOK.COM/MINSKMUSEUM
ФОТА: FACEBOOK.COM/MINSKMUSEUM
ФОТА: FACEBOOK.COM/MINSKMUSEUM
ФОТА: FACEBOOK.COM/MINSKMUSEUM
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках