Берасцейца асудзілі ўсяго за адно слова на адрас Лукашэнкі
18- 8.06.2023, 17:37
- 17,562

Яму далі год калоніі.
Берасцейца асудзілі ўсяго за адно слова на адрас Лукашэнкі. Паводле версіі «абвінавачання», 35-гадовы Павел Янчук 17 красавіка 2022 года напісаў абразлівы каментар у адным з беларускіх паблікаў пад нікам «Canna Steinfeldgrubber». Павел Янчук, як сцвярджаюць сілавікі, назваў Лукашэнку п********м (ашуканцам - рэд).
За гэта лукашысцкі суд прызначыў яму год калоніі паводле ч.1 арт.368, паведамляе ««Вясна».