Мінабароны Украіны: УСУ вядуць бой за Вялікую Навасёлку
10- 8.06.2023, 16:37
- 25,428

На Запарожскім накірунку расейцам даводзіцца абараняцца.
Абаронцы Украіны вядуць баі за Вялікую Навасёлку (Данецкая вобласць) на Новапаўлаўскім кірунку. Пра гэта паведаміла намесніца міністра абароны Ганна Маляр у Telegram у чацвер, 8 чэрвеня.
Са слоў Маляр, на Бахмуцкім кірунку працягваюцца актыўныя дзеянні ўкраінскіх войскаў, ідуць баі. Расейскія акупанты ў некаторых месцах беспаспяхова спрабуюць перайсці ў наступ.
На Купянскім і Шахцёрскім кірунках расейцы наносяць авіяўдары і вядуць абстрэлы.
На Аўдзееўскім і Ліманскім кірунках вораг беспаспяхова спрабуе наступаць.
На Мар'інскім накірунку ідуць баі, Сілы абароны адбілі шматлікія атакі акупантаў пад Мар'інкай і нанеслі ворагу значныя страты.
Таксама акупанты знаходзяцца ў актыўнай абароне пад Арэхавым на Запарожскім накірунку.