Як выглядаюць вёскі і гарады ў Херсонскай вобласці пасля выбуху на Кахоўскай ГЭС
51- 6.06.2023, 14:18
- 57,926
Дамы зносіць цячэннем.
Расейскія войскі ўночы на аўторак, 6 чэрвеня, узарвалі Кахаўскую ГЭС. Затапленне пагражае гарадам і пасёлкам ніжэй па Дняпры, уключаючы частку Херсона - усяго гэта 80 населеных пунктаў.
Улады Херсонскай АДА абвясцілі аб тэрміновай эвакуацыі жыхароў з небяспечных раёнаў - на правым беразе ў крытычнай зоне 16 тысяч чалавек.
У Укргідраэнэрга заявілі, што станцыя цалкам разбураная і не падлягае аднаўленню. У той жа час, паводле слоў прэс-сакратаркі Сіл абароны Поўдня Наталлі Гумянюк, не ўся дамба разбураная, ёсць істотныя пашкоджанні.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля экстранага пасяджэння СНБА паведаміў, што там узгаднілі комплекс міжнародных мер і мер бяспекі, каб прыцягнуць Расею да адказнасці за тэракт на Кахоўскай ГЭС. Ён даручыў правесці эвакуацыю з раёнаў рызыкі і забяспечыць пітной вадой усе гарады і вёскі, якія бралі яе з Кахоўскага вадасховішча.
NV сабраў фота наступстваў расейскага тэракту на Кахоўскай ГЭС.
Начальнік Херсонскай гарадской вайсковай адміністрацыі Раман Мрачко апублікаваў фота з абласнога цэнтра. У Херсоне ўжо затоплены раёны Гідрапарк і Нафтагавань. З раёна Востраў працягваецца эвакуацыя.
Выданне МОСТ публікуе кадры з набярэжнай Арэстанка, якая ў Парку Славы ў Херсоне.
Так выглядае правы бераг Херсонскай вобласці каля вёскі Адрадакаменка.
Цэнтр Новай Кахоўкі, дзе размешчаны Дом культуры, пад вадой. На відэа, якія распаўсюджваюць у сацсетцы, бачна, як там плаваюць лебедзі.
Таксама публікуюць кадры, дзе цячэнне зносіць дом.
Агенцтва Reuters публікуе скрыншоты відэа, на якіх бачныя наступствы падрыву гідраэлектрастанцыі.