Над Мачулішчамі кружаць расейскія і беларускія самалёты і гелікаптэры
5- 10.06.2023, 11:48
- 20,382

Чым выкліканая павышаная актыўнасць у паветры?
Стала вядома пра ўзмацненне авіяцыйнай актыўнасці РФ на тэрыторыі Беларусі.
Новыя дэталі апублікавалі актывісты маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн».
Авіяактыўнасць
Авіяцыйная актыўнасць назіралася на аэрадроме «Мачулішчы». Фіксаваліся палёты гелікаптэраў і самалётаў ВПС РБ і ВКС РФ.
Перамяшчэнні па дарогах
Буйных калонаў з тэхнікай УС РФ (10+ адзінак) не фіксавалася. Адзіночныя машыны і невялікія калоны УС РБ заўважаны ў Менску, Лунінцы, Асіповічах і на асобных адрэзках трасаў М1, М5.
Буйных калонаў з тэхнікай УС РБ (10+ адзінак) таксама не фіксавалася. Адзіночныя машыны і невялікія калоны УС РБ заўважаныя ў Менску, Лунінцы, Асіповічах і на асобных адрэзках трасы Р53.