Байцы «Азова» з танкамі і БМП паспяхова штурмуюць пазіцыі расейцаў пад Бахмутам
- 30.05.2023, 19:54
- 9,500

Відэа.
Байцы 3-й асобнай штурмавой брыгады правялі паспяховыя штурмавыя дзеянні на Бахмуцкім кірунку з выкарыстаннем танкаў і бронемашын. Адпаведнае відэа з боем распаўсюдзіў камандзір тактычнай групы «Азоў», якая ўваходзіць у 3 асобную штурмавую брыгаду УСУ, палкоўнік Андрэй Білецкі.
«Бахмуцкі кірунак. Паспяховыя штурмавыя дзеянні і, як вынік, уцёкі расейцаў з пазіцый», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што штурмавыя дзеянні - супольная праца 1-га штурмавога і 1-га механізаванага батальёнаў брыгады.
На відэа ўкраінскія абаронцы штурмам бяруць пазіцыі ворага, выкарыстоўваючы падтрымку танкаў і бронемашын.
Вайскоўцы і тэхніка на відэа знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад пазіцый ворага.