26 красавiка 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрыемствы працягваюць працаваць на склад

5
Беларускія прадпрыемствы працягваюць працаваць на склад

Страчаны нават расейскі рынак збыту.

Запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі на 1 траўня, нават паводле афіцыйных звестак Белстата, дасягнулі 9,2 млрд рублёў супраць 7,4 млрд рублёў годам раней.

Прапорцыя запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці па выніках студзеня-красавіка 2023 года склала76,9% супраць 66,8% летась. У вартасным вылічэнні прырост запасаў склаў 24%, паведамляе тэлеграм-канал «Нашы грошы».

У сярэднім па краіне складскіх запасаў стае на тры дні вытворчасці. Але на складах Гарадзеншчыны і Менска ляжыць месячны аб'ём вытворчасці, на Берасцейшчыне і яшчэ больш - там запасы складаюць 113%.

Усялякі запас - гэта застылыя грошы, якія яшчэ трэба атрымаць, рэалізаваўшы тавар. Тут найважнейшая дынаміка паказчыка: яна гаворыць аб тым, што запасы растуць у большасці абласцей, а значыць з продажамі па-ранейшаму ўсё не вельмі добра.

Экспэрты тлумачаць рост запасаў пагаршэннем кан'юнктуры на ключавым рынку збыту - у Расеі. На фоне пашырэння абмежавальных мер у дачыненні да расейскай эканомікі, яна сама адчувае ўсё большыя цяжкасці, у тым ліку ў частцы лагістыкі. А зараз лагістычныя шляхі для расейскіх і беларускіх вытворцаў на рынкі трэціх краін фактычна адны і тыя ж.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках