У Менску адбыўся вялікі пажар
12- 21.05.2023, 20:55
- 15,860

Загарэліся калектыўныя хлявы.
У нядзелю ўдзень на вуліцы Нававіленскай у Менску адбыўся вялікі пажар, паведамляе прэсавая служба МНС.
Ратавальнікаў выклікалі на загаранне калектыўных хлявоў, якія гарэлі адкрытым полымем.
Агонь зліквідаваны. Ратавальнікі на месцы праводзяць паліванне і разбіранне канструкцый. Аб прычынах пажару і аб пацярпелых не паведамляецца.




