У Бабруйскім раёне сабака загрыз жанчыну
40- 20.05.2023, 18:54
- 18,988

На 66-гадовую жанчыну напаў алабай.
У аграгарадку Кавалі Бабруйскага раёна алабай загрыз 66-гадовую жанчыну, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Інфармацыя аб змучаным целе мясцовай жыхаркі без прыкмет жыцця паступіла сёння ўдзень. Побач на прывязі знаходзіўся сабака пароды алабай.
Загінулую ў двары аднаго з прыватных падворкаў знайшоў знаёмы гаспадара. Ён адцягнуў жывёлу і выклікаў хуткую. Нягледзячы на намаганні лекараў выратаваць жанчыну не ўдалося. Было ўстаноўлена, што яна жыла праз некалькі дамоў ад месца трагедыі.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Абставіны будуць устанаўлівацца Бабруйскім міжраённым аддзелам СК падчас праверкі.