У Лёзне збанкрутавала прадпрыемства, якому больш за 90 гадоў
16- 20.05.2023, 18:07
- 7,012

У завода праблемы з 2018 года.
Эканамічны суд Віцебскай вобласці разглядае справу аб банкруцтве ААТ «Лёзненскі льнозавод». 91,6% акцый прадпрыемства належаць дзяржаве, паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».
У завода праблемы з 2018 года. Цяпер яго запазычанасць перад іншымі суб'ектамі складае амаль 4,4 млн. рублёў.
На льнозаводзе працуе 55 чалавек. Раней, апроч перапрацоўкі сыравіны, завод займаўся вырошчваннем лёну. З вясны 2022 года лён не сеюць. Восенню 2021 года «Лёзненскім ільнозаводзе» адбыўся пажар, было пашкоджана 713 тон ільнотрасты.
Завод заснаваны 5 снежня 1930 гады.