26 красавiка 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FIAT паказаў новы пікап за $50 000

4
FIAT паказаў новы пікап за $50 000

Фотафакт.

FIAT рыхтуецца выпусціць на рынак новы рамны пікап пад назовам Titano. Каб падцяпліць цікавасць публікі да будучай навінкі, кампанія апублікавала некалькі тызераў, піша «Аўтацэнтр».

Мяркуючы з фота, новы пікап FIAT будзе клонам Peugeot Landtrek, які ў сваю чаргу з'яўляецца копіяй кітайскага Kaicene F70 ад Changan. У адрозненні ад донара, навінка атрымае больш утылітарны салон. Пры гэтым ёй абяцаны 2,2-літровы дызельны турбарухавік ад фургона Ducato, які будзе спалучацца з аўтаматычнай каробкай перадач і сістэмай поўнага прывада.

Асноўным рынкам збыту навінкі стануць Паўднёвая і Лацінская Амерыкі. Там FIAT Titano будзе каштаваць у сярэднім 50 000 даляраў. У продаж рамны пікап паступіць у другой палове гэтага года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках