У Навагрудскім раёне байцоўскі сабака загрыз гаспадара
56- 10.05.2023, 17:18
- 23,032

Жывёліна напала і на дачку загінулага.
У вёсцы Ачукевічах Навагрудскага раёна стафардшырскі тэр'ер загрыз свайго гаспадара. Трохгадовую дачку мужчыны выратавалі супрацоўнікі міліцыі.
Удзень 9 траўня ў міліцыю паступіла паведамленне, што мянчук і ягоная дачка, якія прыехалі ў вёску, другі дзень не выходзяць на сувязь. Супрацоўнік міліцыі прыбыў да названага дома, але вокны і дзверы былі зачыненыя. Суседка сказала, што некалькі разоў стукалася ў дом, але ёй ніхто не адказваў. Жанчына папярэдзіла, што ў доме можа знаходзіцца сабака байцоўскай пароды, піша "Новае жыццё".
Міліцыянт адчыніў акно і ўбачыў цела мужчыны са слядамі ран на падлозе і дзяўчынку ў куце. Дзяўчынка баялася падысці да акна, бо на яе рыкаў сабака. Дзіця ўдалося выцягнуць праз акно, калі прыехалі іншыя супрацоўнікі міліцыі і адцягнулі сабаку. Дзяўчынцы надалі медыцынскую дапамогу, сабаку ўсыпілі.
Маці дзіцяці расказала, што сабака жыў у іх шэсць гадоў, яго ўзялі шчанюком, выхоўвалі і дрэсіравалі. Да гэтага гадаванец не праяўляў агрэсіі.