18 траўня 2024, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжаліка Борыс вызваленая з-пад хатняга арышту?

5
Анжаліка Борыс вызваленая з-пад хатняга арышту?
Анжаліка Борыс
ФОТА: ANATOL CHOMICZ/FORUM

Кіраўніцу Звязу палякаў выклікалі ў Менск.

Як стала вядома «Белсату», справу на старшыню Звязу палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс спынілі. У гэтай самай справе іншы актывіст Звязу палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Рэжым Лукашэнкі абвінаваціў іх у "распальванні нянавісці" і "рэгабілітацыі нацызму".

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут былі затрыманыя ўвесну 2021 года. Анжаліку Борыс вызвалілі з-пад варты ў сакавіку 2022 года. Супрацоўнікі спецыяльных службаў адвезлі яе з Менска ў вёску Грабяні Гарадзенскай вобласці, дзе ёй загадалі заставацца пад неафіцыйным хатнім арыштам у доме ейнай маці.

Як даведаўся "Белсат", кіраўніцу Звязу палякаў разам з маці выклікалі ў Менск. Там Анжаліцы Борыс уручылі дакумент аб спыненні справы "ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства". Таксама ёй паабяцалі вярнуць усе рэчы, забраныя падчас следства.

«Улічваючы, што Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў у той жа справе, гэта ставіць Звяз палякаў у Беларусі і яго эмігранцкіх актывістаў у цяжкае становішча і дазваляе згуляць з гэтай картай», - сказала дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Разам з Пачобутам і Борыс у сакавіку 2021 года былі арыштаваныя Ірына Бярнацкая і Марыя Цішкоўская са Звязу палякаў, а таксама Ганна Панішава, актывістка польскай меншасці з Берасця.

Бярнацкай, Цішкоўскай і Панішавай выпала пакінуць Беларусь у 2021 годзе дзякуючы намаганням польскіх улад. Аднак яны не маюць магчымасці вярнуцца ў краіну свайго грамадзянства Беларусь.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках