29 красавiка 2024, панядзелак, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паліны Шарэнды-Панасюк моцна пагоршылася здароўе

7
У Паліны Шарэнды-Панасюк моцна пагоршылася здароўе

Палітычная зняволеная знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітычная зняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк цяпер знаходзіцца ў калоніі ў мястэчку Зарэччы (Гомельская вобласць). Два тыдні таму да яе дапусцілі адваката. Але адвакат даў падпіску аб невыдаванні. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі.

Адзінае вядома, што моцна пагоршыўся стан яе здароўя, расказаў «Радыё Рацыя» ейны муж Андрэй Шарэнда:

- Паліна цяпер знаходзіцца ў поўнай блакадзе. Яна дагэтуль сядзіць у памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Тэрмін ейнага знаходжання тамака падоўжаны. Падчас знаходжання ў ПКТ яна яшчэ трапляла ў карцэр, гэта значыць, што тэрмін ейнага знаходжання тамака падоўжаны фактычна да 8 месяцаў. Зразумела, што да канца вясны яна будзе там. Даходзіць інфармацыя, што ў Паліны моцна пагоршыўся стан здароўя. Жонка да гэтага скардзілася на зрок, абвастрыліся і хранічныя хваробы.

Са слоў Андрэя Шарэнды, моцна па маме сумуюць дзеці. Яны не перастаюць лічыць, калі маці выйдзе на волю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках