27 красавiка 2024, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ узаконяць электронныя позвы ў войска

15
У РФ узаконяць электронныя позвы ў войска

І забароняць «ухілістам» выязджаць з Расеі і браць крэдыты.

Дэпутаты Дзярждумы разгледзяць 11 красавіка папраўкі, якія ўзаконьваюць позвы ў ваенкамат у электронным выглядзе. Пра гэта, як піша РБК, паведаміў кіраўнік камітэта Дзярждумы ў абароне Андрэй Картапалаў.

«[Усе позвы] будуць мець абсалютна аднолькавую юрыдычную сілу. Няважна, якім спосабам вы атрымалі гэтую позву», – сказаў Картаполаў.

Паводле ягоных словаў, камітэт у абароне прапануе захаваць традыцыйныя папяровыя павесткі і абвесткі праз працадаўцу, а таксама ўвесці апавяшчэнне заказнымі паштовымі адпраўленнямі і іх дубляванне ў электронным выглядзе праз Дзяржпаслугі або ў МФЦ.

Папраўкі да законапраекта ўключаюць «захады забеспячэння» для тых, хто не з'яўляецца на позву, у тым ліку электронную, заявіў Картаполаў. «Так, калі чалавек не атрымлівае позву ці робіць выгляд, што не атрымлівае, то ён будзе абавязаны падчас наступнага набору цягам двух тыдняў добраахвотна з'явіцца ў ваенны камісарыят. Калі ён гэтага не зробіць, то яму з лічбавым подпісам ваеннага камісара прыйдзе апавяшчэнне, што ўводзяцца абмежаванні на выезд і адбудуцца іншыя абмежавальныя захады», – сказаў дэпутат.

Паводле ягоных словаў, у выпадку, калі прызыўнік зноў не з'явіцца, то, згодна з папраўкамі, праз 20 дзён яму забароняць кіраваць транспартам, заключаць угоды з нерухомасцю, рэгістраваць ІП, браць крэдыты.

Картаполаў таксама паведаміў, што ў ваенкаматаў з'явіцца адзіны рэестр ваеннаабавязаных, які дазволіць мінімізаваць выклікі ў ваенкамат для ўдакладнення звестак воінскага ўліку, піша РІА Новости.

На мінулым тыдні, 6 красавіка, Дзярждума прагаласавала за тое, каб паўторна разгледзець у другім чытанні законапраект, які дазваляе рассылаць позвы заказным лістом, а таксама які абавязвае прызыўнікоў з'яўляцца ў ваенкамат без позвы. Дакумент прынялі ў другім чытанні 22 лютага 2022 года, напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Трэцяе чытанне планавалі правесці ў сакавіку 2022 года, але адклалі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках