19 траўня 2024, Нядзеля, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Б'ю трывогу і прашу ўсіх расказваць пра беларускіх жанчын-палітвязняў»

16
«Б'ю трывогу і прашу ўсіх расказваць пра беларускіх жанчын-палітвязняў»

Ад Паліны Шарэнды-Панасюк ужо 2,5 месяцы няма навін.

8 сакавіка адзначаецца Міжнародны Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сёння ў Беларусі налічваюцца сотні палітвязняў жанчын.

Адна з іх - актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк. У Беларусі яе называюць берасцейскай Жаннай д’Арк. Лукашысты арыштавалі Паліну ў студзені 2021-га года. Цяпер палітзняволеная знаходзіцца ў папраўчай калоніі №24 у Зарэччы.

Сайт Charter97.org паразмаўляў з мужам Паліны Андрэем Шарэндам, якому разам з двума непаўналетнімі сынамі ўдалося вырвацца з Беларусі.

- Ад самой Паліны навін няма ўжо 2,5 месяца. Апошні ліст, які мы атрымалі ад яе, быў датаваны яшчэ канцом снежня 2022-га. З тых часоў ад жонкі няма ніводнага ліста, ні вестачкі.

З іншых крыніц нам вядома, што за гэтыя 2,5 месяцы Паліна паспела пабываць у СІЗА і правяла там мінімум 50 дзён. Фактычна 50 дзён запар жонка знаходзілася ў нечалавечых умовах. Магу сказаць, што ШІЗА ў калоніі Зарэчча вельмі суровае. Гэта сутарэннае памяшканне з маленькім акном, якое наогул не ацяпляецца. Сапраўднае катаванне знаходзіцца там некалькі дзён, а калі 30, 40, 50 дзён запар, як знаходзілася там Паліна, гэта вялікае выпрабаванне для арганізма.

Заяўляю, што жыццю і здароўю маёй жонкі пагражае сур'ёзная небяспека. Яна ўжо амаль паўгода знаходзіцца ў нечалавечых умовах, у якіх можна толькі выжываць.

Нагадаю, што Паліна яшчэ ў кастрычніку была змешчаная ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), якое таксама вядомае сваёй суровасцю. Ёй забароненыя ўсе тыпы перадач, пакупкі ў турэмнай краме абмежаваныя 20 рублямі (блізу $8) на месяц. На гэтыя грошы можна набыць толькі сродкі першай неабходнасці. Казаць пра нейкія прадукты не даводзіцца.

Вядома, што разам з Палінай утрымліваецца палітзняволеная Вікторыя Кульша. Яна знаходзіцца ў прыкладна ў такой жа сітуацыі - стала змяшчаецца ў ШІЗА. Вядома, што на яе распачатая крымінальная справа і ідуць «следчыя дзеянні» паводле артыкула 411 частка 1 - «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Ад адвакатаў Кульшы вядома, што на Паліну распачатая такая ж крымінальная справа. На жаль, больш дакладнай інфармацыі ў мяне няма.

- Чаму няма сувязі праз адваката?

- Да Паліны ўжо два месяцы не дапускаюць адваката, спасылаючыся на тое, што заява жонкі на сустрэчу з ім не падпісаная. Нібыта таму няма магчымасці арганізаваць іхнюю сустрэчу. На мой погляд, гэта «спецаперацыя» для поўнай ізаляцыі Паліны. Яна доўжыцца ўжо некалькі месяцаў.

Я б'ю трывогу і прашу ўсіх казаць пра беларускіх жанчын-палітвязняў, пра калонію ў Зарэччы. У цэнтры Еўропы катаюць жанчын»! Умовы ўтрымання ў калоніі можна параўнаць з савецкім ГУЛАГам ці нацысцкім канцлагерам.

- Як ім можа дапамагчы міжнародная супольнасць?

- У першую чаргу я хачу звярнуцца да міжнароднай супольнасці. Цяпер ідуць размовы аб тым, што «санкцыі не працуюць». Заяўляю, што я і многія сваякі палітвязняў катэгарычна супраць аслаблення санкцыяў. Нам не патрэбныя паўзахады.

Толькі поўны крах рэжыму Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў, рэабілітуе іх, каб яны жылі нармальна і свабодна. Заклікаю міжнародную супольнасць не змяншаць санкцыйны ціск, а павялічваць. Рэжым Лукашэнкі павінен быць поўным ізгоем у цывілізаваным свеце. У эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай і спартовай сферы. Толькі гэта можа наблізіць нашую агульную перамогу.

- Як могуць дапамагчы простыя беларусы?

- Беларусы, нашы родныя-палітвязні змагаюцца за свае правы часта ў поўным няведанні, што робіцца ў свеце. У падвалах і засценках яны бароняць і сябе, і будучыню Беларусі. Таму мы таксама не павінны здавацца, а дзейнічаць далей і ўсімі магчымымі спосабамі набліжаць перамогу над рэжымам Лукашэнкі. Кожны мусіць сам вызначаць, што можа зрабіць для гэтага.

- Сёння 8 сакавіка. Штоб вы пажадалі беларускім жанчынам?

- Калі 2,5 гады таму пачалася Рэвалюцыя, то мы ўбачылі жаночы твар Беларусі. Жанчыны ўставалі на барацьбу не толькі за сябе і сваіх дзяцей, але і ўсю Беларусь. Будзьце моцнымі і смелымі! Зычу перамогі і хутчэй жыць у новай Беларусі.

Сайт Charter97.org у рамках праекта «Жалезныя людзі Беларусі» зрабіў вялікае інтэрв’ю з Палінай Шарэндай-Панасюк. Яго можна пачытаць тут.

Падтрымаць палітзняволеную можна на адрас: Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк, ВК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках