Па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы ў філіях рэпетыцыйнага цэнтра Яўгена Лівянта
10- 30.03.2023, 9:08
- 8,984

ФОТА: ONLINER.BY
Затрыманая дырэктарка.
У розных местах Беларусі прайшлі ператрусы ў рэпетытарскім цэнтры "100 балаў", заснаваным педагогам Яўгенам Лівянтам. Затрымалі дырэктарку цэнтру, паведамляе «Радыё Свабода».
Паводле інфармацыі выдання, ператрусы прайшлі ў галаўной канторы рэпетытарскага цэнтра "100 балаў" у Менску і ў рэгіянальных філіях.
Карнікі забралі дырэктарку цэнтра Таццяну Карней, прычына затрымання невядомая.
Нагадаем, у канцы мінулага года стала вядома пра затрыманне заснавальніка і суўладальніка "100 балаў" Яўгена Лівянта.
3 студзеня праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што "за парушэнні парадку" затрыманыя дачка Лівянта Ганна і ейны муж Мікіта Дрозд, якія ў снежні вярнуліся з Польшчы. Крыху пазней крыніцы Zerkalo.io расказалі, што Юлія - жонка Яўгена Лівянта - таксама затрыманая. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя аб затрыманні выкладчыка і індывідуальнага прадпрымальніка Аляксея Іванова, які супольна з Лівянтам заснаваў рэпетытарскі цэнтр "100 балаў".
24 студзеня стала вядома, што Лівянта, ягоных родзічаў і Іванова перавялі ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Паведамлялася, што ў дачыненні да іх распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 342 КК (Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Яўген Лівянт - вядомы беларускі педагог, рэпетытар у фізіцы і матэматыцы, кіраўнік рэпетытарскага цэнтра "100 балаў", які займаецца падрыхтоўкай абітурыентаў да ЦТ.