«У адміністрацыі ўважаюць, што Лукашэнка пачнуць «мачыць» усімі даступнымі інструментамі»
22- 26.03.2023, 10:48
- 19,992
ЗША сур'ёзна прыняліся за дыктатара.
Як паведамляў сайт Charter97.org, ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць МАЗа, БелАЗа і самалёта Лукашэнкі.
Узмацненне жорсткасці пазіцыі Вашынгтона выклікала перапалох у адміністрацыі дыктатара, піша тэлеграм-канал «Беларуская разведка».
Лукашэнка па чарзе з Сяргеенкам і Алейнікам абмяркоўваў «сітуацыю з амерыканцамі». З дакладаў разведкі і аналітыкі вынікае, што дыялогу з амерыканскім бокам ні па лініі МЗС, ні праз пасрэднікаў, ні па закрытых каналах наладзіць не ўдалося.
Былі спадзяванні на дачыненні з рускамоўным «павераным» у Вільні, бо ён «адчувае спецыфіку», але Дзярждэп знайшоў яму новае месца службы ў арабскай краіне. На «беларускі кірунак» у Вільню хутчэй за ўсё прыедзе дыпламат-ястраб з досведам працы ў «war zone». У адміністрацыі Лукашэнкі ўважаюць, што амерыканцы пачнуць «мачыць» Лукашэнку, выкарыстоўваючы ўсе даступныя інструменты.