27 красавiка 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны «змагар» з адмываннем грошай у Радзе Еўропы сышоў у адстаўку праз сувязі з выведкай РФ

11
Галоўны «змагар» з адмываннем грошай у Радзе Еўропы сышоў у адстаўку праз сувязі з выведкай РФ
ІГАР І УЛАДЗІМІР НЕБЫВАЕВЫ

Сын генерала расейскай выведкі ўзначальваў Moneyval з 2020 года.

Кіраўнік Moneyval Ігар Небываеў сышоў у адстаўку, піша выданне moneylaundering.com. Напярэдадні Bild паведаміў, што ягоны бацька, Уладзімір Небываеў, , займае высокую пасаду ў Службе замежнай выведкі Расеі.

Moneyval - гэта камітэт экспэртаў Рады Еўропы ў ацэнцы захадаў барацьбы з адмываннем грошай. З сакавіка 2020 года яго ўзначальваў грамадзянін Расеі Ігар Небываеў. У аўторак ён разаслаў сваім калегам ліст, у якім распавёў, што сыходзіць у адстаўку, сцвярджае moneylaundering.com.

На пасадзе выканаўчага сакратара Moneyval яго змяніла Лівія Стойка-Бехт, былая кіраўніца аддзела юрыдычнага супрацоўніцтва Рады Еўропы. Пры гэтым Небываеў застаўся працаваць у РЕ, заняўшы іншую пасаду, распавялі дзве крыніцы moneylaundering.com, знаёмыя з пытаннем.

У сярэдзіне сакавіка выданне Bild выпусціла матэрыял, у якім напісала пра расейцаў, якія працуюць у структурах Рады Еўропы. З ягоных звестак, 90 грамадзян Расеі захавалі працу ў арганізацыі пасля пачатку вайны ва Украіне праз падвойнае грамадзянства.

Асобна Bild звярнуў увагу на Ігара Небываева, бацька якога, са сцвярджэнняў выдання - генерал СВР РФ. У 2018 годзе ўкраінскія ўлады выслалі Небываева-старэйшага і іншых меркаваных шпіёнаў з краіны пасля таго, як у Брытаніі былі атручаныя Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка, пісала нямецкае выданне.

Пасля публікацыі артыкула міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу запатрабаваў ад Рады Еўропы дабіцца адстаўкі Небываева. Ён напісаў ліст кіраўніку арганізацыі.

«Я быў здзіўлены, даведаўшыся з артыкула, што грамадзянін Расеі дагэтуль займае пасаду, якая павінна выступаць за празрыстасць і адкрытасць», – распавёў Рэйнсалу Bild.

У сакратарыят Moneyval уваходзіць 18 аналітыкаў і іншых супрацоўнікаў, якія выяўляюць новыя пагрозы, звязаныя з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Расея выйшла са складу Рады Еўропы. 15 сакавіка 2022 года камітэт міністраў РЕ выключыў краіну з арганізацыі. У Міністэрстве замежных спраў Расеі яшчэ 10 сакавіка заявілі, што Масква не збіраецца ўдзельнічаць у Радзе Еўропы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках