18 красавiка 2024, Чацвер, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд не дазволіў Міхаілу Саакашвілі лячэнне за мяжой

21
Суд не дазволіў Міхаілу Саакашвілі лячэнне за мяжой
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Вердыкту чакалі на вуліцы каля паўтысячы прыхільнікаў экс-прэзідэнта Грузіі.

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі застанецца пад вартай. Такую пастанову Тбіліскі гарадскі суд прыняў на пасяджэнні ў панядзелак, 6 лютага, тым самым не дазволіўшы палітыку прайсці лячэнне за мяжой. Суддзя Георгій Аравадзэ не задаволіў хадайніцтва адвакатаў.

Справа Міхаіла Саакашвілі аб адтэрміноўцы з прычыны стану здароўя або вызваленні ад выканання пакарання доўжылася больш за два месяцы. Вердыкту чакалі на дварэ каля паўтысячы прыхільнікаў экс-прэзідэнта. Каля суда была мабілізаваная паліцыя.

У Грузіі супраць Міхаіла Саакашвілі распачата пяць крымінальных спраў. Ён вярнуўся ў гэтую краіну ўночы на 29 верасня 2021 года. Са звестак следства, Саакашвілі таемна прыбыў у грузінскі порт Поці на пароме «Вільня», схаваўшыся ў грузавіку. Экс-прэзідэнт размясціў у сацсетцы Facebook відэа з заклікам да грамадзян галасаваць на выбарах 2 кастрычніка супраць кіроўнай партыі "Грузінская мара". У сваім наступным відэа Саакашвілі заклікаў грамадзян ладзіць пратэсты, прадракаючы фальсіфікацыі. Паліцыя і спецслужбы змаглі ўстанавіць месцазнаходжанне палітыка толькі 1 кастрычніка. Ён быў затрыманы ў Тбілісі ў кватэры кіроўцы трэйлера, на якім прыехаў, і ўзяты пад варту.

У кастрычніку 2021 года Міхаіл Саакашвілі, знаходзячыся ў турме, абвясціў галадоўку, якую трымаў 50 дзён і спыніў толькі пасля пераводу ў вайсковы шпіталь у Горы для рэабілітацыі. Аднак па вяртанні ў турму 21 лютага палітык зноў абвясціў галадоўку, якая доўжылася яшчэ 20 дзён. У траўні 2022 года ў сувязі з пагаршэннем здароўя ён быў пераведзены з турмы ў прыватную клініку ў прыгарадзе Тбілісі, дзе ўтрымліваецца ў асобнай палаце пад вартай. У Тбілісі адбыліся некалькі акцый пратэсту з патрабаваннем вызвалення Міхаіла Саакашвілі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках