Палкоўнік УСУ распавёў, ці будзе Украіна біць па тэрыторыі РФ
13- 6.02.2023, 17:45
- 23,088

Сродкаў паражэння дастаткова.
Вайсковы аналітык, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан заявіў, што вайна ўжо адкрыта перайшла на тэрыторыю Расеі, бо Украіна адпрацавала па аэрадроме ў Энгельсе і па авіябазе ў Дзягілеве.
«Мы білі, б'ём і будзем біць па тэрыторыі Расеі, але мы робім гэта толькі па вайсковых аб'ектах», – адзначыў экспэрт у інтэрв'ю Наташы Влашчанцы для YouTube-канала «Фабрыка навін».
«Калі, дапусцім, заўтра раптам патоне які-небудзь расейскі карабель у Ціхім акіяне або падводная лодка выбухне ў Атлантычным акіяне, гэта можа быць Неіжпапа, які раптам захацеў папрацаваць яшчэ і ў акіяне ў тым ліку, таму адназначна будзем працаваць», - падкрэсліў Світан.
Акрамя таго, вайсковы экспэрт патлумачыў, што калі партнёры перададуць пэўныя сродкі паражэння з просьбай не біць па тэрыторыі Расеі, то значыць, мы будзем выконваць гэтую просьбу.
«Гэта без варыянтаў. Але ў нас дастаткова і сваіх сродкаў паражэння, якія могуць працаваць», - нагадаў Світан.