27 красавiка 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі журналіст: Пуцін спалохаўся праз нядобрыя настроі ў войску

13
Расейскі журналіст: Пуцін спалохаўся праз нядобрыя настроі ў войску

Шанцы на ваенны пераварот у РФ даволі вялікія.

Расейскі журналіст і палітычны аглядальнік Яўген Кісялёў мяркуе, што Пуцін знаходзіцца ў страху праз тое, што яму сталі дакладваць аб нядобрых настроях у войску. Найперш гаворка ідзе пра тое, што прафесійныя вайскоўцы незадаволеныя ўдзелам у баявых дзеяннях так званых «кадыроўцаў», а фактычна вязнямі.

«Кадыраўцаў» яны не любяць па вызначэнні яшчэ з часоў чачэнскіх войнаў. Церпяць, але не любяць. Вядома ж, з'яўленне вось гэтага корпуса ПВК «Вагнер» спадара Прыгожына з 30 000 з лішнім крымінальнікаў не выклікала ні ў каго радасці. Я думаю, што прафесійныя вайскоўцы зусім не рады таму, што побач з імі ваююць нейкія ўчорашнія забойцы, рабаўнікі, бандыты. Думаю, для іх гэта абразліва», - выказаў свой пункт гледжання Яўген Кісялёў у інтэрв'ю Алесі Бацман.

Аднак самае галоўнае журналіст сказаў ужо пасля гэтага. На ягоную думку, спроба вайсковага перавароту ў РФ сапраўды можа быць.

«Давайце ўрэшце прыгадаем, што было ў 1991 годзе. Гэта было пры нашым жыцці. Савецкія вайскоўцы, адчуваючы, што рэжым руйнуецца, узялі ўдзел у вайсковым перавароце. Так, туды ўваходзілі практычна ўсе кіраўнікі краіны, акрамя Гарбачова. Але я абсалютна ўпэўнены, што калі б не было вайскоўцаў (яны былі там галоўныя!), нічога б не адбылося», – патлумачыў Кісялёў, намякнуўшы на адмысловую ролю расейскіх вайскоўцаў у зрынанні пуцінскага рэжыму.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках