У Турцыі адбыўся новы землятрус
15- 6.02.2023, 14:25
- 19,378

Яго магнітуда - 7,7 балаў.
У цэнтральнай частцы Турцыі зафіксаваны новы землятрус, падземныя штуршкі адчуваліся ў сталіцы краіны Анкары.
Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр ацаніў яго магнітуду на 7,7, турэцкі сейсмалагічны цэнт Kandilli - на 4,2. Акрамя таго, землятрус адчуваўся ў Сірыі, прынамсі, у Дамаску і Латакіі, а таксама ў лібанскім Бейруце і ў іракскім Багдадзе.
Як пісаў сайт Charter97.org, раніцай у панядзелак, 6 лютага, на мяжы Турцыі і Сірыі адбыўся моцны землятрус. Паведамляецца аб 1200 ахвярах.