Хуткі рост і нечаканае падзенне: чаго чакаць ад даляра і еўра
- 6.02.2023, 8:38
- 19,074

Прагноз валют на тыдзень.
Дзве ключавых замежныя валюты ў Беларусі - даляр ЗША і еўра - за тыдзень падцягнуліся ўверх, піша myfin.by.
Даляр за мінулы тыдзень вырас у кошце да беларускага рубля на 1,75%, тыдзень закрыў на ўзроўні USD/BYN 2,6870.
Еўра за той жа перыяд таксама расло ў кошце на 1,99% і на мінулым тыдні на валютных таргах БВФБ дасягнула ўзроўню ў EUR/BYN 2,9264.
Расейскі рубель практычна не змяніўся ў кошце, але таксама вырас на 0,17% да канца мінулага тыдня да ўзроўню ў RUB/BYN 3,8188 за 100 расейскіх рублёў.
Прычына такіх змен на беларускім валютным рынку застаецца ранейшай - паслабленне расейскага рубля на маскоўскіх таргах. Пара USD/RUB усё ж паднялася вышэй за 70 руб і прадавалася ў дыяпазоне 70,60. Еўра на расейскім рынку таксама вырас у кошце і дынаміка змены каціровак адпавядае пазабіржаваму рынку Форэкс.
На сённяшнім тыдні значных фінансавых навін не запланавана, таму, хутчэй за ўсё, рынак будзе рухацца па трэнду. Расейскі рубель на расейскім жа рынку з высокай дзеллю імавернасці застанецца вышэй за 70,00 рублёў за далар ЗША. Адсюль на беларускіх таргах даляр ЗША можа падняцца да ўзроўню ў USD/BYN 2,7000. Еўра можа крыху знізіцца ў цане на фоне адскоку на рынку Форэкс да EUR/BYN 2,8800.
Расейскі рубель, хутчэй за ўсё, будзе прадавацца каля бягучых значэнняў у RUB/BYN 3,8200 за 100 расейскіх рублёў.