27 красавiка 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША могуць увесці санкцыі супраць Кітая праз сітуацыю з аэрастатам

4
ЗША могуць увесці санкцыі супраць Кітая праз сітуацыю з аэрастатам

Вашынгтон заявіў пра парушэнне амерыканскага суверэнітэту.

У Злучаных Штатах Амерыкі не выключаецца магчымасць увядзення санкцый супраць Кітая. Гэта звязана з тым, што вайскоўцы выявілі над паўночнымі штатамі краіны выведны паветраны шар, які, верагодна, належыць Кітаю.

Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на заяву міністра транспарту ЗША Піта Бутэджаджа.

Паводле ягоных звестак, паветраны шар знаходзіўся на вышыні, якая была вышэйшая за стандартную вышыню авіяперавозак і не пагражала бяспецы людзей.

«ЗША выразна заявілі, што гэта непрымальнае парушэнне амерыканскага суверэнітэту. Я думаю, вы можаце чакаць, што любое далейшае развіццё падзей будзе адпаведным у адказ на тое, што адбылося», – сказаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках