Мянчук хацеў прадаць красоўкі, а ў выніку страціў 1900 рублёў
6- 5.02.2023, 17:33
- 12,494

З'явілася новая ашуканская схема.
Мянчук хацеў прадаць красоўкі ў інтэрнэце, але ў выніку страціў 1900 рублёў. Пра гэта расказаў тэлеграм-канал "Міліцыя Мінска".
Жыхар Менска стаў ахвярай злачынцаў пасля таго, як змясціў на інтэрнэт-пляцоўцы аб'яву пра продаж красовак. «Пакупнікі» знайшліся хутка: папрасілі даставіць абутак кур'ерам і ўвесці звесткі карткі для аплаты, перайшоўшы праз спецыяльную спасылку. У выніку прадавец страціў 1900 рублёў.
- Праз некалькі хвілін [пасля змяшчэння аб'явы] у мэсэнджэры з ім звязалася патэнцыйная пакупніца, прапанаваўшы адправіць ёй абутак кур'ерскай дастаўкай. Грошы за красоўкі яна паабяцала пералічыць на банкавую картку. Для гэтага папрасіла прадаўца перайсці праз спасылку, якую даслала, і ўвесці рэквізіты сваёй карткі. Калі мужчына выканаў усе ўмовы, зламыснікі спісалі з ягонага рахунку звыш 1900 рублёў, - расказала старшая інспектарка ДІГС Маскоўскага РУУС Вольга Міхаленя.