26 красавiка 2024, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія марскія пяхотнікі кідаюць сваіх параненых падчас уцёкаў ад удараў УСУ ў Вуглядары

13
Расейскія марскія пяхотнікі кідаюць сваіх параненых падчас уцёкаў ад удараў УСУ ў Вуглядары

Украінскія байцы паказалі некалькі відэа з ганебнымі ўцёкамі акупантаў.

Байцы УСУ апублікавалі некалькі відэа з-пад Вуглядара: марскія пяхотнікі войска РФ рыхтаваліся захапіць горад на Данеччыне, але нешта пайшло не так.

Інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале «Птахаў Мадзьяра» і ў канале ізраільскага вайсковага экспэрта Ігаля Левіна.

На відэа ад Мадзьяра гледачы бачаць двух марпехаў, якія рухаюцца па адкрытай прасторы і не чакаюць небяспекі.

Праз імгненне побач з імі выбухае ўкраінскі набой: эпіцэнтр удару - за некалькі метраў лявей.

Пасля гэтага трэба звярнуць увагу на тое, як дзейнічаюць расейскія вайскоўцы, калі пабачылі параненага «калегу»:

перш - мінімальныя спробы выратаваць;

затым - уцёкі з месца здарэння.

Калі збеглы марскі пяхотнік быў ужо далёка, яго «калега» патрапіў пад наступны ўдар, яшчэ раз паказаўшы: расейцы сваіх заўсёды кідаюць.

На іншым відэа зафіксаваныя хаатычныя ўцёкі цэлага падраздзялення акупацыйных войскаў. Пазначана, што падзеі адбываюцца 29-га - на 5-ы дзень так званага штурму Вуглядара войскам РФ.

Пяцёрка расейскіх марскіх пяхотнікаў прабіраецца па краі поля, сведчыць відэа. Адзін - паранены: яго цягнуць па чарзе. Відавочна, гледачы бачаць наступствы няўдалай атакі ўкраінскіх пазіцый.

У пэўны момант адзін з ваякаў кідае астатніх і спяшаецца да расейскай бронемашыны, якая стаіць воддаль. Магчыма, спадзяваўся выратавацца там ад набояў.

Зрэшты, набой прылятае і ў бронемашыну.

Яшчэ некалькі кадраў хаатычнай беганіны: акупанты быццам бы не разумеюць - ці то бегчы, ці то паспрабаваць выратаваць «калегу».

Апошнія секунды запісу - поле з рэшткамі расейскіх марскіх пяхотнікаў: відавочна, хтосьці ацалеў, хтосьці схаваўся, пакінуўшы целы на волю лёсу.

Адзначым, у Twitter апублікаваны яшчэ адзін запіс - ён зроблены да атакі на Вуглядар. Шэсць расейскіх вайскоўцаў, верхам на бронемашыне, упэўненыя, што наперадзе іх чакала лёгкая перамога.

Аднак відэа ад украінскіх байцоў даводзіць, што перамог расейцы не бачылі, а засталіся ў палях пад Вуглядарам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках