Украінскія байцы знішчылі кулямётны разлік і адправілі расейцаў на ўцёкі пад Бахмутам
1- 2.02.2023, 14:02
- 2,808

Памежнікі адбілі некалькі штурмаў ворага.
Расейскія вайскоўцы спрабавалі атакаваць пазіцыі памежнікаў ля Бахмута. На адзін з нападаў яны рушылі пад прыкрыццём БМП, але ім гэта не дапамагло.
Пра гэта паведамляе ДПСУ.
«З гранатамёта нашы байцы абстралялі баявую машыну і знішчылі некалькі воінаў краіны-агрэсаркі, якія хаваліся за бранёй», - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, іншы рубеж абароны вораг паспрабаваў прарваць штурмавікамі.
«Памежнікі-мінамётчыкі знішчылі кулямётны разлік, некалькі стралкоў кафіраў, а ў астатніх захопнікаў ахоўнікі мяжы трапілі са стралковай зброі і гранатамётаў. Праціўнік адступіў са стратамі», - дадаюць у ДПСУ.