27 красавiка 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выхадныя чакаецца пахаладанне да -14 градусаў

1
У выхадныя чакаецца пахаладанне да -14 градусаў

Зіма свае пазіцыі здаваць не збіраецца.

Пахаладанне, уночы месцамі да -14 градусаў, што нават ніжэй за кліматычную норму для пачатку лютага, прагназуюць сіноптыкі Белгідрамета ў Беларусі ў гэтыя выхадныя дні 4 і 5 лютага.

Ужо ў пятніцу 3 лютага ўночы мінімальная тэмпература паветра ў Беларусі будзе на адзнацы -1...-8 градусаў, у Менску -3...-5 градусаў, удзень - слабы мінус. А яшчэ пройдзе кароткачасовы снег.

Прыкметнага пахаладання варта чакаць у суботу 4 лютага. Мінімальная тэмпература ўночы па краіне -3 -10 градусаў, пры праясненнях да -12 градусаў. У Менску ўночы з пятніцы на суботу -7 -9 градусаў, халаднавата будзе і ўдзень -3 -5 градусаў.

У нядзелю не абыдзецца без снегу і пахаладае яшчэ больш. Мінімальная тэмпература ўночы з суботы на нядзелю -5 -12 градусаў, пры праясненнях да -14 градусаў. Максімальная ўдзень -1...-8 градусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках