27 красавiка 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За прэмію на нямецкім Бэрлінале пазмагаецца фільм пра беларуса ў французскім замежным легіёне

2
За прэмію на нямецкім Бэрлінале пазмагаецца фільм пра беларуса ў французскім замежным легіёне

Стужка знятая італійскім рэжысёрам Джакамам Абруцэзэ.

У конкурснай праграме Бэрлінале-2023 прадстаўлены мастацкі фільм "Дыска-бой", галоўны герой якога - беларус, які стаў жаўнерам французскага замежнага легіёна. Аб гэтым піша выданне «Беларусь и мир».

Стужка знятая італійскім рэжысёрам Джакамам Абруцэзэ, для яго гэта дэбютны твор рэжысёра ў поўнаметражным фармаце. Драма вырабу адразу чатырох краін - Францыі, Італіі, Бэльгіі і Польшчы.

У ролі нашага суайчынніка ў фільме - нямецкі акцёр Франц Рагоўскі. Таксама сярод актораў — Мор Н'Дыяе, Летыцыя Кі, Лявон Лючаў, Матэа Алівэці. Музыку да стужкі напісаў французскі дыск-жакей Паскаль Арбэ.

Паводле сюжэту фільма Аляксей - беларус, які ўцякае ад мінуўшчыны, якую яму трэба пахаваць. Ён становіцца жаўнерам Замежнага легіёна ў абмен на французскае грамадзянства. У той жа час у далёкай Афрыцы ў дэльце ракі Нігера актывіст-рэвалюцыянер Джома далучыўся да ўзброенай барацьбы ў абарону сваёй вёскі, якой пагражаюць нафтавыя кампаніі. Аляксей - жаўнер, Джома - партызан. Як сказана ў анатацыі фільма, "у выніку яшчэ адной бессэнсоўнай вайны іхнія лёсы пераплятаюцца".

"Дыска-бой" будзе змагацца за статуэтку "Залатога мядзведзя" ў асноўнай конкурснай праграме фэсту. Агулам у гэтай катэгорыі прадстаўлена 19 стужак.

Нагадаем, 73-і Бэрлінскі міжнародны кінафэст пройдзе з 16 да 26 лютага 2023 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках