У Беларусі чацвёра падлеткаў патрапілі ў рэанімацыю праз грыбы
25- 1.02.2023, 10:58
- 9,738

Атруціліся мухаморамі.
Хлопец і трое дзяўчат купілі ў інтэрнэце сушаныя мухаморы. У Беларусі гэтыя грыбы не забароненыя.
У снежні мінулага года ў Магілёўскай вобласці тры дзяўчыны і хлопец (15 і 16 гадоў) трапілі ўночы ў рэанімацыю з дыягназ «вострае пераральнае атручэнне мухаморамі».
У ходзе праверкі было выяўлена, што юнак купіў у інтэрнэце 30 грам сушаных мухамораў. Ахвочыя атрымаць новыя адчуванні падлеткі ў кампаніі спажылі 25 грам гэтых грыбоў. Елі лыжкай, запіваючы вадой. Пакінутыя мухаморы міліцыя канфіскавала і накіравала на экспэртызу.
Даследаванне паказала, што канфіскаванае рэчыва аранжавага, чырвонага і жоўтага колераў масай больш за 4,8 грам - пладовыя целы грыбоў. Наркатычных або псіхатропных рэчываў, якія падлягаюць кантролю ў Беларусі, у іх складзе не змяшчаецца, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз.
Паведамляецца, што ў Магілёўскай вобласці гэта ўжо не першы такі выпадак атручэння мухаморамі дзеля жадання атрымаць галюцынагенны эфект. У чырвоным мухаморы змяшчаюцца рэчывы, якія ўплываюць на псіхіку, - мусцімол і ібатэнавая кіслата. Мусцімол валодае дысацыятыўным эфектам - парушае ўспрыманне знешняга свету, што праяўляецца пачуццём нерэальнасці таго, што адбываецца вакол. Ібатэнавая кіслата, акрамя ўздзеяння на псіхіку, валодае нейратаксічным дзеяннем - выклікае гібель нейронаў (клетак галаўнога мозгу). З-за парушэння ўспрымання навакольнага свету чалавек можа паводзіць сябе неадэкватна, што можа прывесці да ўзнікнення смяротнай небяспекі для яго жыцця і жыцця навакольных.
Ужыванне чырвонага мухамора ў некаторых выпадках можа пацягнуць смяротнае атручэнне. Аднак небяспека таксама яшчэ і ў тым, што пад выглядам чырвонага мухамора можна купіць і больш небяспечнага яго «субрата», бо грыбы гэтага роду маюць падобныя колеры капялюшыкаў - адценні жоўтага, чырвонага, карычневага колераў (нават мухамор чырвоны ў залежнасці ад месца вырастання можа мець розныя адценні). Адрозніць віды мухамораў могуць толькі спецыялісты, таму, каб пазбегнуць памылкі, лепш наогул не чапаць мухаморы!