27 красавiка 2024, Субота, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік NАТО: Акно магчымасцяў для войскаў РФ на полі бою закрываецца

Экс-кіраўнік NАТО: Акно магчымасцяў для войскаў РФ на полі бою закрываецца

У Крамлі пра гэта ведаюць.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін ведае, што «акно магчымасцяў» для войскаў РФ на полі бою закрываецца, таму будзе максімальна ціснуць.

Пра гэта заявіў экс-генеральны сакратар NАТО Андэрс Фог Расмусэн, паведамляе «Укрінфарм».

Паводле ягоных слоў, Еўропа прадэманстравала здольнасць вырабляць неабходны аб'ём паставак узбраенняў, але «не час адпачываць, гэтая вайна яшчэ далёкая ад заканчэння».

Расмусэн дадаў, што пасля таго як спробы падзяліць і запалохаць не мелі поспеху, Пуцін спрабуе знясіліць Украіну і Захад.

«Расея адказала на пастанову Рамштайна павелічэннем нападаў на ўкраінскія гарады. Таму замест таго, каб рыхтавацца да вясновага наступу, мы павінны дзейнічаць у адказ на непазбежны наступ ужо зараз. Пуцін і ягоныя камандзіры ведаюць, што «акно магчымасцяў» на полі бою закрываецца, і будуць максімальна ціснуць», - сказаў экс-генеральны сакратар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках