Ці можна ў Беларусі піць алкаголь у машыне з уключаным рухавіком
40- 9.12.2023, 16:30
- 31,754
У ДАІ адказалі.
Узімку ўвесь час расце колькасць ахвотных выпіць моцныя напоі «для сагрэву». Калі ўсе месцы ў бары занятыя, а дамы з розных прычынаў не варыянт, аўтааматарам застаецца выкарыстоўваць у гэтых мэтах сваіх жалезных коней.
Але ці можна выпіць ва ўласнай машыне і пры гэтым не зарабіць штраф? Тлумачэнні знайшлі ў Instagram Управы ДАІ Магілёўскай вобласці.
Вас не прызнаюць парушальнікам, калі будзеце распіваць алкаголь у машыне з працоўным рухавіком, печкай ці магнітолай. Важна: транспарт у гэты момант мусіць стаяць на месцы і не рухацца.
Інспектары таксама нагадваюць, што пасля выпітай порцыі алкаголю многім часта хочацца прадаўжэння. Паехаць у найбліжэйшую краму – гучыць зручна. Аднак пры найменшым руху аўто будзьце гатовыя адказаць паводле ўсёй строгасці закона.
Немалая колькасць кіроўцаў за такую спакусу ўжо паплацілася.
Суровае пакаранне
За п'яную язду ў Беларусі прадугледжаныя сур'ёзныя захады пакарання. Сярод іншага, штрафы памерам ад 100 да 200 базавых велічыняў (Br3700–7400) з пазбаўленнем пасведчання кіроўцы на тэрмін ад трох да пяці гадоў у залежнасці ад ступені ап'янення.