19 траўня 2024, Нядзеля, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі лекі, якія падаўжаюць жыццё на 90%

12
Навукоўцы знайшлі лекі, якія падаўжаюць жыццё на 90%

Але не ўсё так проста.

Старэнне — гэта неўнікнёны працэс, які характарызуецца павольным паніжэннем функцый каморак, тканак і органаў. Пошукі спосабаў яго спыніць доўжацца стагоддзямі, і новае даследаванне, праведзенае на чарвяках, імаверна, наблізіла навукоўцаў да адкрыцця таямніцы калі не неўміручасці, то больш працяглага здаровага жыцця.

Падрабязнасці расказваюцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Aging. Навукоўцы выявілі, што істотным чыннікам падаўжэння жыцця з'яўляецца ўплыў на мітахондрыі.

Мітахондрыі можна назваць электрастанцыямі ўнутры нашых каморак. Яны дапамагаюць арганізму атрымліваць з цукру энэргію, якая потым сілкуе каморкі. Але ёсць адно але. У працэсе ператварэння цукру ў энэргію мітахондрыі вырабляюць пэўныя адкіды, якія назапашваюцца і наносяць шкоду механізму ўнутры мітахондрый. Гэта адна з прычын, чаму наш арганізм пачынае выяўляць прыкметы старэння.

Даследаванні паказалі, што антыбіётыкі здольныя ўплываць на мітахондрыі такім чынам, што яны не руйнуюць іх цалкам, а толькі запавольваюць іх дзейнасць.

Каб даследаваць гэтую з'яву лепш, навукоўцы вывучалі маленечкага чарвяка пад назвай Caenorhabditis elegans, які мае пэўнае падабенства з сысунамі.

У часе даследавання чарвякам ўводзілі даксіцыклін і азітраміцын — лекі, выкарыстанне якіх ухваленае Агнцтвам санітарнага нагляду за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША.

Выявілася, што даксіцыклін сапраўды здольны падаўжаць жыццё чарвякоў. Пры чым была карэляцыя паміж падаўжэннем жыцця і дозай прэпарата. Так, меншая доза дазволіла чарвякам пражыць на 72,8% даўжэй, а большая — на 63,64% даўжэй у параўнанні з кантрольнай групай чарвякоў, якія не атрымлівалі ніякіх лекаў. Кантрольныя чарвякі жылі блізу 11 дзён, а падыспытныя — 19 і 18 дзён у залежнасці ад дозы.

Даследнікі таксама вывучылі, што адбываецца з пігментам пад назвай ліпафусцін, які павялічваецца, калі чарвякі старэюць. Выявілася, што меншая доза даксіцыклін знізіла колькасць пігменту прыкладна на 50%, а большая — прыкладна на 90%.

Як піша Interesting Engineering, крыху іншым, але таксама паспяховым быў вынік у тэстах з выкарыстаннем азітраміцыну.

Меншая доза працягвала жыццё чарвякоў на 50%, а большая — толькі на 17% у параўнанні з чарвякамі з кантрольнай групы. Кантрольныя чарвякі жылі блізу 12 дзён, тады як чарвякі, якія атрымлівалі малую дозу — 18 дзён, а якія прымалі вялікую дозу - 14 дзён.

"Гэта пацвярджае тэорыю аб тым, што мітахондрыі актыўна ўдзельнічаюць у працэсе старэння, хоць гэтая тэма застаецца вельмі дыскусійнай", – падкрэслілі аўтары даследавання.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках