Ва Украіне легалізаваны медыцынскі канабіс
21- 21.12.2023, 14:38
- 6,508
За пастанову прагаласавалі 248 парламентарыяў.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны падтрымалі ў другім чытанні законапраект аб медыцынскім канабісе ў чацвер, 21 снежня.
Пра гэта паведаміў украінскі народны дэпутат Яраслаў Жалязняк, піша New Voice.
За пастанову прагаласавалі 248 парламентарыяў. Закон пачне дзейнічаць праз паўгода пасля яго апублікавання - прыкладна ў другім паўгоддзі 2024-га.
Ён прадугледжвае наступнае:
рэгуляцыю абарачэння канабіс толькі ў медыцынскай, прамысловай і навуковай дзейнасці;
распаўсюджванне марыхуаны для рэкрэацыйнага спажывання працягне лічыцца злачынствам, гэта будзе расследаваць паліцыя паводле заканадаўства;
вытворчасць лекаў будуць жорстка кантраляваць на ўсіх этапах: вырошчваць канабіс змогуць толькі юрыдычныя асобы, якія атрымаюць адпаведную ліцэнзію і GMP-сертыфікат, пад кругласутачным відэаназіраннем з доступам для Нацпаліцыі. Кожны куст будзе мець індывідуальнае кадаванне, каб адсочваць рух раслін да пацыента;
прэпараты на аснове медканабісу можна будзе атрымаць толькі праз электронны рэцэпт, які лекар будзе выпісваць пацыенту ў адпаведнасці з ягоным станам (як гэта адбываецца з марфінам).