Кіроўца «Яндэкс.Таксі» заснуў за стырном і рэзнуўся у трактар у Менску
4- 29.10.2023, 11:12
- 4,422

ДТЗ адбылося на вуліцы Бабруйскай.
Кіроўца «Яндэкс.Таксі» рэзнуўся ў трактар у Менску, папярэдне ён заснуў за стырном, паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
ДТЗ адбылося сёння каля трох ночы паблізу дома №3 па вуліцы Бабруйскай. 29-гадовы кіроўца Kia сутыкнуўся з трактарам, які ехаў наперадзе, пасля чаго перакуліўся.
На шчасце, пацярпелых няма. На месцы працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Менска.

