Генштаб УСУ: Баі за Салядар трываюць
- 13.01.2023, 20:27
- 6,162
Украінскія вайскоўцы зняпраўдзілі заявы расейцаў.
На 19:00 паводле беларускага часу ў Салядары Данецкай вобласці працягваюцца баі з расейскімі войскамі. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны. Такім чынам, вайскоўцы зняпраўджваюць заявы расейцаў пра нібыта захоп украінскага горада.
- На Бахмуцкім кірунку супраціўнік абстраляў Спорнае, Белагароўку, Раздолаўку, Якаўлеўку, Салядар, Чырвоную Гару, Бахмут, Клешчаеўку, Курдзюмоўку, Дружбу і Паўночнае Данецкай вобласці. Працягваюцца баі за Салядар, - гаворыцца ў паведамленні.
Як вядома, расейскае войска ўжо больш за тыдзень штурмуе горад. За апошнія дні яны некалькі разоў заяўлялі аб яго ўзяцці, аднак баі працягваюцца.
Камандуючы Наземнымі войскаў Украіны Аляксандр Сырскі казаў, што Расея кінула на захоп горада самых прафесійных «вагнераўцаў».