Украіна плануе прайсці шлях да ўступлення ў ЕЗ за два гады
4- 13.01.2023, 20:06
- 2,026
Пра гэта заявіў украінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль.
Украіна спадзяецца прайсці ўвесь шлях да ўступлення ў Еўрапейскі Звяз менш, чым праз два гады. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
Паводле ягоных слоў, Украіна будзе рыхтавацца да непасрэдных перамоў аб уступленні ў ЕЗ паралельна з ацэнкай адпаведнасці, прыняццем і ўкараненнем еўрапейскага заканадаўства.
- Што гэта значыць? Будзе сфармаваная перамоўная пазіцыя Украіны, якая вызначыць нашы моцныя бакі, межы кампрамісаў, як уступленне ў ЕЗ паўплывае на асобныя сектары эканомікі і дзяржавы агулам. Будуць сфармаваныя каманды перамоўшчыкаў з украінскага боку, якія прафесійна змогуць абмеркаваць дэталі ў розных сферах. Гэта стане падставай для адкрыцця афіцыйных перамоў аб уступленні, - сказаў украінскі прэм'ер.
Шмыгаль адзначыў, што далей Украіну чакае шлях перамоў, які павінен скончыцца падпісаннем Пагаднення аб уступленні ў ЕЗ
- Мы разлічваем прайсці гэты шлях менш чым за 2 гады. І тады Украіна стане паўнапраўным чальцом ЕЗ. Будуць канчаткова скасаваныя ўсе бар'еры на гандаль, абмежаванні руху працоўнай сілы, Украіна атрымае доступ да структурных і інвестыцыйных фондаў ЕЗ, - дадаў ён.