Алег Жданаў: Суравікін ужо ніхто і зваць яго ніяк
5- 13.01.2023, 18:45
- 9,178
Украінскі ваенны эксперт пракаментаваў перастаноўкі ў расейскім генералітэце.
Новыя перастаноўкі ў расейскім Генштабе на руку міністру абароны РФ Сяргею Шайгу, які мае намер вярнуць сабе кантроль над сілавым блокам.
Ваенны эксперт Алег Жданаў у інтэрв'ю «Обозревателю» адзначыў, што Валерый Герасімаў, які быў прызначаны на пасаду камандзіра аб'яднанай групоўкі войскаў ва Украіне замест Сяргея Суравікіна, будзе рыхтаваць якую-небудзь наступальную аперацыю.
«Але тут ёсць два складнікі – асабліва вайсковы і палітычны. Палітычны ў тым, што, на мой погляд, Шайгу пастанавіў умацаваць свае пазіцыі і вярнуць сабе поўны кантроль над сілавым блокам пад назовам “міністэрства абароны”. Яны пастанавілі ўзяць усё ў свае рукі. І сёння Суравікін ужо ніхто і зваць яго ніяк. Бо ён намеснік. А намеснік – гэта чалавек, які на падхопе, калі кіраўнік не можа», – адзначыў эксперт.