Берасцейскі ваенкам анансаваў закрыццё мяжы
23- 13.01.2023, 18:00
- 39,002
Тым, у каго ваенкамат не зверыў звесткі, забароняць выязджаць?
У Беларусі прадаўжаецца прыхаваная мабілізацыя. Беларусам, у якіх ваенкамат не зверыў звесткі, могуць забараніць выезд за мяжу.
Пра гэта заявіў ваенны камісар Берасцейскай вобласці Алег Канавалаў.
«Пачынаючы з лютага месяца для тых людзей, якія не прайшлі зверку, хутчэй за ўсё, будуць ужытыя абмежаванні на выезд з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і, магчыма, нейкія яшчэ абмежаванні...» – сказаў Канавалаў.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што ўкраінская выведка мае факты, што ў найбліжэйшы час для расейцаў закрыецца беларуская мяжа.