Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны пракаментаваў баі за Бахмут і Салядар
2- 13.01.2023, 17:24
- 12,164
Ярмак распавёў пра «новую бітву пры Вердэне».
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак пракаментаваў сітуацыю ў баях за Бахмут і Салядар. Украінскі чыноўнік параўнаў іх з баямі пры Вердэне падчас Першай сусветнай вайны.
Пра гэта Ярмак распавёў французскаму выданню Le Monde.
«Сітуацыя цяжкая, нават вельмі цяжкая. Гэта бітва пры Вердэне ў XXI стагоддзі. Баі ідуць ужо некалькі месяцаў, але нашым байцам удаецца ўтрымліваць пазіцыі», - сказаў ён.
Ярмак распавёў, што супраць УСУ кідаюць зэкаў з ПВК «Вагнера», а расейцы нават не забіраюць целы загінулых, а проста кідаюць іх на месцы бітвы.
Кіраўнік ОП Украіны заявіў, што Кіеў нашмат больш шануе жыцці сваіх жаўнераў, таму чалавечыя страты ў шэрагах УСУ і захопнікаў непараўнальныя.
«Салядар — гэта месца вулічных бітваў, дзе ніводны з бакоў не кантралюе горад. Расейцы там ёсць, але горад не кантралююць. Сітуацыя складаная, але наша мэта - вызваліць нашы тэрыторыі, цалкам аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», - заявіў Ярмак і пацвердзіў, што баі за горад працягваюцца.
Як паведамляў сайт Charter97.org, УСУ змаглі адціснуць акупантаў з часткі населеных пунктаў пад Салядарам.