13 снежня 2025, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Латвіі: Трэба быць гатовымі да распаду Расеі

9
МЗС Латвіі: Трэба быць гатовымі да распаду Расеі

Заходнія краіны павінны засяродзіцца на максімальным паслабленні РФ.

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс мяркуе, што заходнім краінам трэба быць гатовымі да распаду Расеі, паведамляе LSM.

Са слоў Рынкевічса, для рэжыму Уладзіміра Пуціна вайна супраць Украіны з'яўляецца пытаннем выжывання, а таму заходняму свету неабходна не баяцца распаду РФ, а ўзброіцца стратэгічным цярпеннем і максімальнай вытрымкай.

Міністр адзначыў, што калі Расейская Федэрацыя распадзецца, то ўзнікне шэраг пытанняў аб ядзернай зброі, міграцыйных плынях і ўнутраных працэсах у РФ.

«Агулам заходнія краіны павінны засяродзіцца на максімальным паслабленні РФ, а ваенную рэальнасць будуць вызначаць украінскія жаўнеры на фронце», – сказаў міністр.

Дыпламат заявіў, што ўплыў санкцый супраць РФ будзе мацней адчувацца ў 2023 годзе, а Латвія будзе выступаць за іх узмацненне.

Таксама Рынкевічс упэўнены, што Украіна працягне атрымліваць вайсковую дапамогу ад хаўруснікаў, нягледзячы на тое, што на пачатку вялікай вайны шмат хто быў упэўнены, што краіна не выстаіць перад націскам акупантаў.

Раней сайт Charter97.org пісаў, што экспэрты NATO спрагназавалі распад Расеі цягам 10 гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках