Лукашысты арыштавалі менчука за шапку з «Пагоняй»
26- 13.01.2023, 15:04
- 14,698
«Суд» арыштаваў яго на 15 дзён.
Суд Ленінскага раёна Менска пастанавіў адправіць пад адміністрацыйны арышт жыхара Менска, віна якога палягала ў тым, што ён насіў шапку. На шапцы была нашыўка з выявай гістарычнага герба Беларусі «Пагоня», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Мужчыну затрымалі ў сярэдзіне снежня. У Ленінскім РУУС на яго склалі пратакол на падставе арт.24.23 КоАП аб тым, што ён «несанкцыянавана ажыццяўляў пікетаванне шапкай з нашыўкай герба «Пагоня».
Суддзя Юлія Інчына прызнала яго «вінаватым у пікетаванні» і адправіла за краты на 15 дзён.
Нагадаем, «Пагоня» была гербам ВКЛ у XIV-XVIII стагоддзях і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Абноўлены варыянт «Пагоні» ў 1991—1995 гадах быў дзяржаўным гербам Беларусі.