Байцы УСУ знішчылі некалькі груп «вагнераўцаў» пад Бахмутам
1- 13.01.2023, 15:00
- 5,430
Найміты ішлі ў лабавую атаку.
Украінскія памежнікі пад Бахмутам (Данецкая вобласць) знішчылі некалькі штурмавых груп «вагнераўцаў», якія спрабавалі захапіць апорныя пункты Сіл абароны Украіны.
Пра гэта паведамляе ДПСУ.
«Вайскоўцы Дзяржпагранслужбы ў складзе Сіл абароны Украіны на подступах да горада-цытадэлі Бахмута наносяць зруйнавальныя страты акупантам. Учора за дзень штурмавыя групы ў складзе расейскіх «вагнераўцаў» лабавымі атакамі спрабавалі захапіць апорныя пункты памежных падраздзяленняў каля горада», - распавялі вайскоўцы.
Памежнікі спынілі ворага засяроджаным агнём са стралковай і групавой зброі. Усе напады ворага былі адбітыя. Акупанты страцілі 9 чалавек забітымі і амаль 16 параненымі.

