13 снежня 2025, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі аб надвор'і на выходных

Сіноптыкі распавялі аб надвор'і на выходных

Будзе цяплей, чым звычайна.

Удзень у нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўначы ў панядзелак на поўначы Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

Цягам найбліжэйшага тыдня ў Беларусі чакаецца цёплае для сярэдзіны студзеня надвор'е, прыблізна на 4-5 градусаў вышэйшае за кліматычную норму. Пры гэтым тэмпературы паветра ў начны час па краіне будуць знаходзіцца ў межах ад слабага мінуса на ўсходзе да +3...+5°С на захадзе, у дзённыя гадзіны ў асноўным будзе ад -1 да +7°С, у сераду 18 студзеня на паўднёвым усходзе месцамі магчымае падвышэнне і да +9°С.

Акрамя таго, атмасферныя франты, адзін за адным прабіраючыся праз тэрыторыю нашай краіны, цягам тыдня будуць прыносіць усё новыя і новыя порцыі ападкаў у выглядзе мокрага снегу з дажджом, таму месцамі чакаюцца галалёдныя з'явы. Пры паступленні цёплага паветра не выключаныя адвектыўныя туманы, якія пагаршаюць бачнасць на дарогах да 100-500 м.

Удзень у нядзелю 15 студзеня ў паўночна-заходняй палове краіны, а ўначы на панядзелак 16 студзеня месцамі, а на поўначы Беларусі ў большасці раёнаў, чакаецца моцны парывісты вецер да 15-20 м/с.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках