Калабаранты збеглі са Сватава і Крамянной праз наступ УСУ
1- 13.01.2023, 14:39
- 6,266
Украінскае войска «выраўнавала» фронт з боку Белагораўкі.
Украінскія войскі працягваюць паступовае прасоўванне ў Луганскай вобласці, у сувязі з чым расейскія акупанты перакідваюць туды дадатковыя сілы.
Пра гэта ў пятніцу, 13 студзеня, паведаміў кіраўнік мясцовай АУ Сяргей Гайдай.
«На кірунак Сватава-Крамянная расейцы працягваюць перакідваць больш салдат. Дамы ў сёлах, якія займалі оркі ўздоўж лініі фронту, ужо амаль пустыя, усіх адпраўляюць ваяваць. Рашысты «прасядаюць» на гэтым кірунку і закопваюцца ў «норы». УСУ прасоўваюцца», - распавёў ён у сябе ў Telegram-канале.
Акрамя таго, са слоў Гайдая, разумеючы непазбежнасць дэакупацыі, пракрамлёўскія калабаранты ўжо бягуць са Сватава і Крамянной у іншыя населеныя пункты рэгіёну далей ад лініі фронту.
Акрамя таго, Сяргей Гайдай паведаміў, што з боку Белагораўкі ўкраінскія абаронцы «выраўнялі свае пазіцыі». Ён падкрэсліў, што Белагораўка цалкам пад кантролем УСУ.