13 снежня 2025, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ маўчыць пра «вагнераўцаў» у Салядары

2
Мінабароны РФ маўчыць пра «вагнераўцаў» у Салядары

Яшчэ адна прыкмета канфлікту паміж Шайгу і Прыгожыным.

Мінабароны РФ заявіла аб нібы ўзяцці Салядара. УСУ зняпраўджваюць яго інфармацыю і заяўляюць, што ў горадзе працягваюцца баі.

Характэрна, што ў сваіх афіцыйных справаздачах расейскае міністэрства абароны маўчыць аб наймітах з ПВК «Вагнера», якія наступаюць на горад.

Паводле Мінабароны РФ, горад атакуюць «байцы ПДВ пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі».

Гэта можа быць яшчэ адной прыкметай канфлікту паміж міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу і кіраўніком ПВК «Вагнера» Яўгенам Прыгожыным.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках